У Гомелі адзначылі Дзень роднай мовы
Перад прысутнымі выступілі пісьменнік Сяргей Балахонаў, паэтка Юльяна Пятрэнка і гурт Lity taler.
Сябра Таварыства беларускай мовы Яўген Якавенка распавёў,чаму варта святкаваць Дзень роднай мовы:
– Беларуская мова занесена ЮНЭСКА ў шэраг тых, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Вельмі важна памятаць, усведамляць, што мы беларусы, пакуль у нас ёсць мова. Трэба мець сваю ідэнтычнасць, быць гаспадарамі на гэтай зямлі, толькі тады мы будзем беларусамі.
Мерапрыемства ладзілі Гомельская філія Таварыства беларускай мовы разам з “Талакой” пры падтрымцы кампаніі “Будзьма Беларусамі”.
Беларускае Радыё Рацыя
