У Гомелі будуць судзіць незалежную журналістку



Гомельскую журналістку Марыну Драбышэўскую будуць судзіць за сюжэт пра прыгоды габрэя Лазіка Ройтшванеца. У цэнтральным аддзеле ўнутраных спраў на журналістку склалі два пратаколы за парушэнне артыкула “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.

Марына Драбышэўская гаворыць, што прэтэнзіі ў міліцыі ўзніклі да відэаматэрыялаў, паказаных на тэлеканале «Белсат».

Адно відэа з конкурсу «Цар вулічнай музыкі», які адбываўся каля кавалаторыя “Cup of Peace”. А другое відэа – гэта прэм’ера спектакля Іллі Эрэнбурга “Бурлівае жыццё Лазіка Ройтшванеца”. Склалі два пратаколы. Прычым я прасіла патлумачыць мне падставу, на якой складаюцца пратаколы. Мне гэтую падставу не патлумачылі і сказалі проста, што хай суд разбіраецца.

На мінулым тыдні Марыну Драбышэўскую ўжо выклікалі ў міліцыю для тлумачэнняў за сюжэт пра Святлану Алексіевіч, паказаны на тэлеканале «Белсат».

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель