У Гомелі частка пляжа стала платнай



gi-14355-68606-bigУ Гомелі частку цэнтральнага пляжа зрабілі платнай. Уваход на агароджаную тэрыторыю для наведнікаў каштуе 20 тысяч рублёў. Участак агульнай плошчай у 400 квадратных метраў на аўкцыёне ўзяў у арэнду мясцовы прадпрымальнік. Арандатар абяцае кліентам чысты пясок, прыбіральні і шэзлонгі за грошы. Самі гомельцы ўспрынялі навіну пра з’яўленне платнага пляжу без асаблівага энтузіязму.

Матэрыяльнае забеспячэнне ў людзей можа быць рознае, але права загараць і купацца павінна быць аднолькавым ва ўсіх. Так, можна купіць і палац Паскевіча.

– За нашы грошы (бюджэтныя) робяць упарадкаванне пляжа. І цяпер нейкі таварыш узяў частку гэтага пляжа ў арэнду і атрымлівае прыбытак. Так не павінна быць.

– Можна гэта зрабіць. Але дзіўна: яну ўзялі месца самае лепшае, пасярэдзіне пляжа. Людзі, напрыклад, гуляюць уздоўж берага. І цяпер ім трэба па гарачым пяску падымацца.

Незадаволеныя з’яўленнем платнага пляжу гараджане звяртаюць увагу на тое, што аўкцыён, на якім выстаўлялася права на арэнду пляжа, праходзіў з удзелам аднаго бізнесоўца.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота БелаПАН