У Гомелі арыштавалі на 25 сутак за надпіс на футболцы „Пішыце лісты!”



За кратамі пакінулі актывіста Іллю Міронава, затрыманага 17 жніўня. Надпіс расцанілі як „несанкцыянаваны пікет”, паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae.

Рашэнне вынес суддзя Віктар Казачок. Раней ён адпраўляў адміністрацыйную справу на дапрацоўку. Ноч Міронаў правёў за кратамі. Ілля Міронаў напісаў тысячы лістоў беларускім палітвязням. Яго затрымалі каля гомельскага СІЗА, дзе ён спрабаваў перадаць перадачу.

Беларускае Радыё Рацыя