У Гомелі Дзень Волі адзначылі ўрачыстай вечарынай



У Гомелі прайшла святочная вечарына з нагоды 103-й гадавіны абвяшчэння БНР. Больш за 40 гараджанаў сабраліся ў грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палескай, каб паслухаць гісторыкаў і аўтараў кніг пра дзеячаў БНР – Мікалая Анісаўца, Рыгора Лазько.

Арганізатар сустрэчы Уладзімір Кацора адзначыў, што драматычныя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі апошнімі месяцамі, паказваюць непазбежнасць пераменаў.

– На жаль, з-за гэтых падзеяў, якія зараз у нас адбываюцца ў Беларусі, не вельмі добры настрой у людзей. На нейкі большы фармат, больш масавы, больш публічны мы не тое што не пагадзіліся, не ўбачылі нагоды і вырашылі толькі падтрымаць тую прапанову, якая гучала ад Палескай, 52 – у гэты дзень сабрацца і правесці такую святочную вечарыну.

На Дзень Волі ў Гомелі мелі месца затрыманні валанцёраў і актывістаў, якіх пасля прафілактычных размоваў адпускалі з міліцыі. У прыватнасці, вядома пра затрыманне гамельчука Ігара Краўчанкі, які нядаўна каля 1 месяца адбываў пакаранне за ўдзел у масавых мерапрыемствах. Таксама затрымліваўся валанцёр Ілля Міронаў, у якога праверылі дакументы і папярэдзілі пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. 

Беларускае Радыё Рацыя