У Гомелі дзясяты дзень працягваюцца акцыі пратэсту



У Гомелі дзясяты дзень працягваюцца акцыі пратэсту.

Кожны дзень жыхары абласнога цэнтра выходзяць, каб выказаць сваю нязгоду з вынікамі выбараў і патрабаваць волі для палітзняволеных. Пратэстоўцы патрабавалі сустрэчы з кіраўніком аблвыканкама Генадзем Салаўём. Аднак ён так і не выйшаў да гараджан, якія сабраліся на цэнтральнай плошчы.

– Улада гэтая ўжо не легітымная і Лукашэнку трэба сыходзіць. Яму трэба сказаць гучна, каб сыходзіў, таму што ён, відаць, ужо стары, кепска чуе і не бачыць, колькі народу супраць яго… З імі трэба размаўляць, прапанаваць свае ўмовы. Калі яны іх не выконваюць, то значыць іншымі мерамі дамагацца гэтага. Але ёсць такая верагоднасць, што яны пяройдуць на бок народа і тады ім прабачыць нейкія грахі старыя.

Мітынгоўцы плануюць падысці да прахадной завода “Гомсельмаш”, каб заклікаць іх выйсці на страйк.

Беларускае Радыё Рацыя