У Гомелі гвалтам затрыманы актывіст АГП Уладзімір Няпомняшчых



15 сакавіка ў шэсць гадзін у Гомелі з ужываннем грубай фізічнай сілы затрыманы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Няпомняшчых.

„Мяне схапілі на вуліцы пераапранутыя супрацоўнікі АМАП, якія дзейнічаюць як бандфарміраванні. Яны мяне збівалі, выкручвалі рукі, труцілі балончыкам”, — расказаў БелаПАН па тэлефоне Няпомняшчых.

Палітыка даставілі ў Цэнтральны РАУС Гомеля, дзе цяпер на яго складаюць пратакол за хуліганства.

Напярэдадні ў дачыненні да Няпомняшчых быў складзены пратакол за ўдзел у „Маршы недармаедаў” у Рагачове 12 сакавіка, а яшчэ раней у яго дачыненні распачалі адміністрацыйную справу за ўдзел у аналагічнай акцыі, якая прайшла ў Гомелі 19 лютага.