У Гомелі контрвыведка цікавіцца дзейнасцю незалежных журналістаў



Старшыня гомельскай „Талакі” Яўген Меркіс прыйшоў у гарадскі аддзел дзяржрэгістрацыі, каб высветліць пытанні, звязаныя з дзейнасцю ягонай арганізацыі. Аднак, як распавёў актывіст і незалежны журналіст, у кабінеце чыноўніка яго чакаў супрацоўнік контрвыведкі КДБ:

Яго цікавілі пытанні, звязаныя з тым, як працуюць незалежныя журналісты Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі ў Гомелі. Яны афіцыйныя сябры гомельскай “Талакі”. І яго цікавіла, што я магу сказаць пра іх дзейнасць. На што я адказаў: калі цікавяць гэтыя асобы, то няхай у іх і запытваюцца. А калі да мяне як старшыні ёсць пытанні, то каб хутчэй іх задавалі. Ну, а далей ён пачаў несці пра Абаму, Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага. Я паспрабаваў яго сфатаграфаваць, зрабіць з ім сэлфі, але ён пачынаў круціцца, як чарцяка на зэдліку.

Журналісты Кастусь Жукоўскі і Ларыса Шчыракова неаднаразова атрымлівалі папярэджанні і адміністрацыйныя штрафы за дзейнасць без акрэдытацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель