У Гомелі на адну савецкую назву стала меней
Цэнтральны парк, дзе знаходзіцца палац Румянцавых-Паскевічаў і яшчэ каля дзясятка гістарычных аб’ектаў розных эпохаў, памяняе сваю назву. З 1 жніўня гэтага года парк імя савецкага наркама асветы Аляксандра Луначарскага стане называцца „Гомельскім палацава-паркавым ансамблем”.
Гісторык Марыя Булавінская мяркуе, што савецкія назвы, якія не звязаныя наўпрост з гісторыяй Гомеля, павінны даўно знікнуць з мапы горада.
– Гэты парк, заснаваны яшчэ Румянцавым, сфармаваўся ў дарэвалюцыйныя часы. Да савецкіх часоў гэты парк ніякага дачынення не мае. Проста яго назвалі ў гонар наркама асветы, якім якраз быў Луначарскі.
Сёлета музей „Гомельскага палацава-паркавага ансамбля „адзначае 95-годдзе. Тэрыторыя парка мае статус батанічнага памятніка прыроды рэспубліканскага значэння.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель