У Гомелі на ўчастку не вывесілі копію пратакола



У Гомелі на выбарчым участку па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе №33 не вывесілі копію пратакола аб выніках галасавання. Назіральнікі накіравалі скаргу ў акруговую камісію.

Прадстаўнік кампаніі „Права выбара” Васіль Палякоў гаворыць, што падобнае ў ягонай практыцы было 15 год таму:

– Год 15-ць таму, калі старшыня наведаў буфет на ўчастку і потым ён не павесіў, з’ехаў і яго ўжо ніхто ўжо не мог знайсці. А тут старшыня вярнуўся і кажа: „Я вывешваў, вы проста не пабачылі”. Сам уцёк перад тым, як вывешваць пратакол і нічога не зрабіў.

Паводле афіцыйных вынікаў галасавання па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе перамог праўладны дэпутат, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Злотнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель