У Гомелі на Вялікдзень зладзяць анлайн-трансляцыю богаслужэння



У Гомелі на Вялікдзень рымска-каталіцкая парафія Нараджэння Божай Маці зладзіць анлайн-трансляцыю богаслужэння.

Тыя, хто не можа праз пандэмію каронавірусу прыйсці ў касцёл, змогуць паглядзець Велікодную службу на парафіяльным ютуб-канале. Пра гэта паведаміў пробашч ксёндз Юры Варанко:

– Многія карыстаюцца гэтай магчымасцю, застаюцца ў сувязі з намі праз Інтэрнэт. Папярэджвалі і папярэджваем далей тых асобаў, якія маюць пэўныя рызыкі, што могуць заразіцца, што могуць потым у цяжкай форме перажываць гэтую хваробу, каб усё ж такі засталіся дома. Для тых, хто прыйдзе ў касцёл прыгатаваныя ўсе сродкі, якія патрэбныя. Ёсць маскі, ёсць дэзынфектанты для рук, рэгулярна дэзінфікуюцца ўсе паверхні, падлога, ладзяцца праветраванні.  

Таксама беларускія каталікі, якія не могуць прыйсці ў касцёл на Вялікдзень, могуць самастойны асвятліць Велікодную ежу ў хатніх умовах. Архіепіскам Тадэвуш Кандрусевіч адмысловым Дэкрэтам вызначыў парадак і тэкст малітвы аб бласлаўленні Велікодных страваў.

Беларускае Радыё Рацыя