У Гомелі на выбарах была надзвычай нізкая яўка



На кантрольных выбарчых участках на Гомельшчыне, дзе праводзілася незалежнае назіранне, выбары не адбыліся. Так сцвярджае каардынатар грамадзянскай кампаніі „За справядлівыя выбары” па Гомельскай вобласці Уладзімір Кацора:

– У Гомелі яўка была па падліках назіральнікаў не больш чым за 35%. Ёсць мінімум пяць участкаў у Гомелі, дзе ўлады нават паказалі, што яўка не больш за 50%. Напрыклад, у Навабеліцы на адным участку яўка наогул па падліках была 18%, а ўлады паказалі 35%. У Светлагорску на трох участках, дзе мы назіралі, яўка не перавысіла 45%. Улады паказалі крыху больш за 50%.

Згодна афіцыйным дадзеным, выбарчыя ўчасткі Гомельшчыны наведала каля 75-ці працэнтаў грамадзянаў, якія маюць права голасу. Пасля Менска гэта другі паказнік па крытэры нізкай яўкі.

Беларускае Радыё Рацыя