У Гомелі назіральніка ад АГП Аляксандра Пануца пазбавілі акрэдытацыі



У Гомелі назіральніка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Пануца пазбавілі акрэдытацыі. Падставай для выдалення з участка сталася відэаздымка, якую праводзіў назіральнік на выбарчым участку.

Аляксандр Пануца:

— У рашэнні аб пазбаўленні акрэдытацыі пазначана, што я не ўзгадніў магчымасць відэаздымкі са старшынёй выбарчай камісіі Цімошыкам ці сябрамі камісіі, паколькі гэта перашкаджае іх працы. Таксама выбарцы выказалі негатыўнае стаўленне да правядзенне відэаздымкі на ўчастку для галасавання. Патлумачу, відэаздымка вялася ў поўным аб’ёме, ніхто з выбарцаў негатыўна не выказваўся. Наадварот адзін з выбарцаў падышоў і сказаў: „Добра, што праводзіце відэаздымку, значыцца, хутчэй за ўсё, не будзе тут фальсіфікацый”. А  каму не падабалася відэафіксацыя, дык гэта сакратару камісіі.

Аляксандр Пануца быў назіральнікам на выбарчым участку 23 Гомельскай-Савецкай акругі. Ён пакінуў скаргу ў акруговай камісіі на дзеянні выбарчай камісіі. 

Беларускае Радыё Рацыя