У Гомелі не згодныя на скарачэнне дэкрэтнага адпачынку



Гомельскія маці выступаюць супраць скарачэння адпачынку па доглядзе за дзіцём. З прапановай зменшыць працягласць дэкрэту выступіла колішняя міністар працы і сацыяльнай абароны Антаніна Морава. Жыхаркам абласнога цэнтру, якія даглядаюць за дзецьмі, ініцыятыва экс-міністра не спадабалася.

– Дзіцяці да трох гадоў сто адсоткаў патрэбна ўвага маці, нават калі пачынаюцца наведванні садка, то спачатку яны непрацяглыя – на дзве гадзіны аддаюць у садок.

 – Дзіця яшчэ не мае патрэбных навыкаў. Хочацца за гэтыя тры гады яму ўсё паказаць, расказаць, як паводзіць сябе ў грамадстве, адаптаваць яго.

 – Я не ведаю, што ў нас хочуць зрабіць. Але калі сапраўды гэта плануюць зрабіць – то гэта кепска. Калі яны да гэтага дадумаюцца, то мне, па-праўдзе кажучы, страшна ў гэтай краіне заводзіць яшчэ дзяцей.

Экс-міністр працы і сацыяльнай абароны Антаніна Морава таксама з’яўляецца сустаршынёй праўладнага Саюзу жанчын. На яе думку, адпачынак па дагляду за дзіцём павінен быць па працягласці, як у Расіі: паўтара года.

Беларускае Радыё Рацыя