У Гомелі падчас падліку галасоў выявіліся парушэнні
Незалежныя назіральнікі заўважылі разыходжанні паміж дадзенымі ў працэсе галасавання дома. Пра гэта распавёў назіральнік з участка №39 Чыгуначнага раёна Гомеля, Юры Клімовіч:
— Я сам хадзіў з адной са скрыняў. За 64 выклікі ўзялі 21 подпіс. Гэта таму што я там быў і хадзіў у кожную кватэру. А калі б мяне не было, упэўнены, былі б усе 64. Вось няма чалавека, а яна падпісалі ды ўкінулі. Праверыць гэта немагчыма. Зараз прывезлі другую скрыню, і калі у маёй быў 21 дык там будзе штук 200.
Паводле звестак выбарчай камісіі ўчастку №39 Чыгуначнага раёну Гомеля, у выбарах прынялі ўдзел 1810 чалавек. Аднак, незалежныя назіральнікі налічылі ўсяго 1529 выбарцаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель