У Гомелі падчас пажару ў інтэрнаце былі эвакуяваныя 122 чалавекі



Раніцай 23 красавіка ў Гомелі здарыўся пажар у інтэрнаце па праспекце Кастрычніка.

З-за задымлення ў 9-павярховым цагляным будынку інтэрната спрацавала пажарная сігналізацыі „Маланка”. Інфармацыя пра гэта паступіла ў 8.31 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Гомельскага гарадскога падраздзялення МНС. Да месца выкліку неадкладна выехалі ратавальнікі.

Як паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС, пажар пачаўся ў пакоі на восьмым паверсе, у якім загарэліся пасцельныя рэчы. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў з будынка былі эвакуяваныя 122 чалавекі, з іх 23 дзіцяці. Пажар быў ліквідаваны ратавальнікамі. Ніхто не пацярпеў.

Агнём пашкоджаныя пасцельныя рэчы, закураныя сцены. Прычына ўзгарання высвятляецца. Адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

belapan.by