У Гомелі падлетак выкінуўся з 14-га паверха



У Гомелі 15-гадовы юнак выкінуўся з 14-га паверха.

Трагедыя здарылася 19 ліпеня прыкладна ў 20.40 на вуліцы Хатаевіча, дзе размешчаны гэты вышынны дом. Паводле слоў відавочцаў, хлопчык загінуў на месцы.

Жыхары 14-павярховага дома кажуць, што падлетак жыў у гэтым мікрараёне, але не ў гэтым доме. Згодна з іх словамі, у гмаху жыла дзяўчына загінулага, ён з ёй палаяўся і здзейсніў суіцыд.

Праваахоўныя органы праводзяць праверку. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

belapan.by