У Гомелі патрабуюць прыбраць з вуліц АМАП ды іншых карнікаў
Больш за дзве тысячы жанчын падпісалі патрабаванне да кіраўніцтва Гомеля. Гамяльчанкі патрабуюць выбачацца перад сем’ямі пацярпелых, выпусціць усіх затрыманых падчас мірных акцый пратэсту і прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі.
Спіс патрабаванняў зачыталі перад прысутнымі мітынгоўцамі, якія сабраліся ў цэнтры горада:
– Мы патрабуем спыніць палітычныя рэпрэсіі, прыбраць з вуліц нашага любімага прыгожага горада АМАП ды іншых карнікаў без апазнавальных знакаў.
Свае патрабаванні жанчыны накіравалі старшыні Гомельскага аблавыканкама Генадзю Салаўю, старшыні Гомельскага гарвыканкама Пятру Кірычэнку і пракурору па Гомельскай вобласці Віктару Марозаву.
Беларускае Радыё Рацыя
