У Гомелі прайшла беларускамоўная ялінка
Каля 35 маленькіх гомельцаў са сваімі бацькамі глядзелі батлейку, вадзілі карагоды пад спевы гурта „Ягорава гара” і ўдзельнічалі ў калядных абрадах.
Адзін з арганізатараў мерапрыемства — дырэктар Гомельскай філіі Веткаўскага музея Пятро Цалка — падкрэслівае адметнасць беларускай ялінкі.
— Мы вырашылі абысціся без Дзеда Мароза і Снягуркі, якіх яны яшчэ неаднойчы ўбачаць на ўсіх ялінках: і ў школе, і ў садочку. І сабраць усё найбольш беларускае: батлейку з усімі яе героямі, з царом Ірадам, з ваякам, з Рахіллю, узяць Антона з Антоніхай і казой…
Арганізатары беларускамоўнай ялінкі ў Гомелі плануюць ладзіць падобныя святы і ў далейшым.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота: БелаПАН
