У Гомелі прайшла вечарына памяці ахвяраў сталінізму



У Гомельскай абласной бібліятэцы прайшла вечарына памяці ахвяраў сталінізму.

Ініцыятарам мерапрыемства выступіла Царкоўна-гістарычная камісія Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Прысутны на сустрэчы епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан падзякаваў неабыякавым грамадзянам, якія аднаўляюць памяць пра бязвінна забітых ў гады рэпрэсіяў.

— Тое, што вы адкрываеце дакументы і даследуеце лёсы гэтых расстраляных людзей, аАдносілі яны сябе да Царквы ці не, — гэтым абавязкова трэба займацца і вывучаць іхны лёс. Нават калі гэта былі пераследнікі Царквы, але іх таксама расстралялі і пры гэтым — свае. Дай Божа, каб мы часцей збіраліся на такія вечарыны. Можа гэта стане падмуркам для будучыні нашай Царквы.

Вечарына памяці „Далёкія блізкія”, прысвечаная ахвярам масавых рэпрэсіяў у гады камунізму, праходзіць у Гомелі другі год запар. Прадстаўнікі Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы спадзяюцца, што такія мерапрыемствы стануць традыцыйнымі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель