У Гомелі прайшло свята вышыванкі



У Гомелі, як і ў іншых беларускіх гарадах, улады адвялі пляцоўку для «Свята вышыванкі».

У раёне вуліц Ланге-Білецкага з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці былі прэзентаваныя этнатэматычныя стэнды раёнаў Гомельшчыны з нацыянальным каларытам.

Прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэса па Гомельшчыне Алесь Яўсеянка мяркуе, што зварот уладаў да нацыянальных каранёў — слабая рэакцыя на знешнія выклікі.

Лукашэнка спрабуе зараз беларусізавацца: вышыванкі і падобнае, Усё гэта надта позна. У бліжэйшы час будзе ўведзена палажэнне аб тым, што ўсе грамадзяне, якія былі народжаныя на тэрыторыі Савецкага Саюза, маюць права атрымліваць расейскае грамадзянства. Тыя, хто яму не верыў, апазіцыя, верыць усё адно не будуць, яны безумоўна застануцца і не паедуць нікуды, а простыя абывацелі, якія бачаць у гэтым магчымасць выжыць, скарыстаюцца ёй.

Напярэдадні Дня незалежнасці ва ўсёй Беларусі прайшлі тэматычныя святы вышыванкі і нацыянальнага арнаменту. 26 чэрвеня кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў разам з прадстаўнікамі дыпкорпуса адзначылі „Дзень вышыванкі”.

2 ліпеня ў Менску, па ініцыятыве БРСМ і Міністэрства культуры, прайшоў парад вышыванак. Пасля эстафету „свята вышыванкі” перанялі некаторыя абласныя гарады.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: svaboda.org