У Гомелі праходзіць акцыя па прафілактыцы захворвання на СНІД
Грамадская арганізацыя АСДЭМО ладзіць тэматычную вечарыну, падчас якой моладзь дазнаецца пра небяспеку ад заражэння вірусам імунадэфіцыта чалавека. Адзін з арганізатараў сустрэчы Уладзімір Коўзелеў адзначае, што маладыя людзі з’яўляюцца асноўнай групай рызыкі.
– Сусветная грамадскасць адзначае сусветны Дзень барацьбы са СПІДам. Мы таксама актыўна ўдзельнічаем у гэтым мерапрыемстве. У рамках нашай акцыі правялі турнір па міні-футболу з удзелам шасці моладзевых каманд у зале Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарта. Цэлы дзень было цікава, пазітыўна. Мы таксама інфармавалі людзей, раздалі інфармацыйныя тэматычныя матэрыялы. У гарадскім Цэнтры культуры будзе вечровая моладзевая праграма – дыскатэка з удзелам музычных выканаўцаў і танцавальных моладзевых калектываў. Там будуць розныя конкурсы. І таксама будзем раздаваць інфармацыйныя матэрыялы і сродкі абароны.
Па стане на лістапад 2014 года ў Беларусі зарэгістравана каля 17 тысячаў выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Найбольшая канцэнтрацыя хворых – на Гомельшчыне, дзе зафіксавана каля 8 тысячаў выпадкаў заражэння.
Беларускае Радыё Рацыя