У Гомелі працягваюцца пратэсты
Другі вечар запар у Гомелі працягваюцца пратэсты супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Ужо з 19-й гадзіны на плошчы Леніна і на плошчы Паўстання з’явіліся аўтазакі і міліцэйскія ўазікі. Нягледзячы на акцыю запалохвання, гараджане ўсё роўна выйшлі ў цэнтр горада. Пра падзеі ў Гомелі распавядае Мікола Бянько:
– Прыблізна ў 9 гадзін вечара на вуліцы Савецкай натоўпы людзей і сотні аўтамабілістаў сігналяць у знак нязгоды з дзеяннямі ўлады. Ездзяць па горадзе аўтазакі, вельмі шмат экіпажаў ДАІ, якія спыняюць машыны і перанакіроўваюць іх. Яны перакрылі вуліцу Савецкую.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель