У Гомелі пройдзе лекцыя пра правы студэнтаў
Моладзь БНФ, праваабарончы цэнтр „Вясна” і ЗБС запрашаюць на лекцыю пра правы студэнтаў, якая адбудзецца 15 ліпеня а 17:00 па адрасе: г. Гомель, вул. Палеская, 52.
У межах лекцыі можна будзе даведацца:
– што такое правы студэнтаў/студэнтак, і дзе пра іх чытаць
– як актывістам/актывісткам абараніцца ад адлічэння
– студэнцкая салідарнасць у Беларусі: гісторыі поспехаў і правалаў
Выступоўца – Саша Кузьміч – актывістка студэнцкага руху з 2013 года, праектная сакратарка Задзіночання Беларускіх Студэнтаў, менеджарка адукацыйнай праграмы і трэнерка па студактывізме і камандабудаванні. Пасля лекцыі будзе магчымасць задаць любыя пытанні, якія будуць цікавіць слухачоў. Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя