У Гомелі п’яны мужчына збіў на грузавіку жонку і сына
У Гомелі 29-гадовы мужчына збіў на грузавіку жонку і сына.
Трагедыя здарылася 30 ліпеня прыблізна ў 14.00. Пяцігадовы хлопчык загінуў на месцы, 35-гадовая жанчына шпіталізаваная з чэрапна-мазгавой траўмай. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і ўчыніў наезд падчас сваркі з жонкай.
У дачыненні да кіроўцы распачатая крымінальная справа за забойства, падазраваны затрыманы. Мужчына раней быў судзімы, паведамляе МУС.
Як пішуць у сацсетках відавочцы, трагедыя здарылася ля прыватнага дома. Мужчына выганяў грузавік з гаража. Жонка адгаворвала яго садзіцца п’яным за руль, аднак мужчына не паслухаў яе, зачапіў аўтамабілем гаражныя вароты, бэлька якіх упала на дзіця.
