У Гомелі судзяць барда, арганізатара фестываляў і канцэртаў Аляксея Ільінчыка



Гомельскі абласны суд пачаў разгляд крымінальнай справы 61-гадовага барда і музыканта Аляксея Ільінчыка — піша “Вясна”. 

Гамяльчук быў затрыманы летам мінулага года. Падставай для затрымання назвалі “творчую дзейнасць у Інтэрнэце”. Яго змясцілі ў СІЗА, аднак з-за перанесенага перад гэтым інсульту Аляксей правёў у лякарні некалькі месяцаў, бо рэабілітацыя пасля хваробы была праблемнай і правы бок цела быў паралізаваны.

Цяпер яму прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на Лукашэнку, абразе Лукашэнкі  і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы. Справу разглядае суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Беларускае Радыё Рацыя