У Гомелі судзяць блогера Максіма Філіповіча
Суд Савецкага раёна Гомеля разглядае чарговы адміністрацыйны пратакол у дачыненні да гомельскага відэаблогера Максіма Філіповіча. Зараз яго судзяць за незаконны выраб прадукцыі СМІ.
Адпаведны пратакол на Філіповіча быў складзены 2 чэрвеня. У віну Філіповічу паставілі 17 ролікаў, у тым ліку стрымаў, якія ён змясціў на сваім канале на YouTube. Міліцыянты прыйшлі да высновы, што „з улікам росту папулярнасці свайго канала Філіповіч фактычна падмяняе сабой дзяржаўныя СМІ, у тым ліку па фармаванні грамадскай думкі сярод грамадзян Беларусі”.
Філіповіч у судзе заявіў, што закон аб СМІ не патрабуе рэгістрацыі блогаў на YouTube, таму цалкам не прызнае віну. Ён падаваў восем хадайніцтваў, але практычна ўсе яны былі адхіленыя.
Праваабаронца Леанід Судаленка чакае, што справа будзе спыненая. Рашэнне суду будзе абвешчана а 16.00.
Нагадаем, што мінулай вясной Філіповіч правёў у ізалятары ў агульнай складанасці 30 сутак, 23 з якіх — за ўдзел у „Маршах недармаедаў” — у Гомелі, Берасьці і Маладэчне.
Паводле belapan.by