У Гомелі судзяць публіцыста Сяргея Ляпіна



Кампанія-забудоўшчык „УКС-Дронго” спрабуе дамагчыся ад журналіста абвяржэння інфармацыі пра тое, што на месцы запланаванага жыллёвага комплекса „Ветразь” некалі знаходзіліся габрэйскія могілкі.

Прадстаўнік Сяргея Ляпіна Марыя Булавінская прыводзіць у якасці аргумента ліст з Акадэміі навук.

– Мы атрымалі ліст з Акадэміі навук і ведаем, што такі ж ліст атрымаў забудоўшчык яшчэ да пачатку будаўніцтва, яшчэ да пачатку як правёў свае гэтак званыя даследаванні. І ў гэтым лісце зразумела напісана, што ў раёне будаўніцтва знаходзіліся старыя габрэйскія могілкі. І гэтыя могілкі існавалі з 19 стагоддзя.

Эканамічны суд Гомельскай вобласці рашэнне па справе журналіста Сяргея Ляпіна вынясе 29 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя