У Гомелі судзяць выпадковых мінакоў, якія трапілі на міліцэйскія фотаздымкі



У Гомелі асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту бацьку траіх дзяцей, які адводзіў сваю дачку на гурток. Максім Вераб’ёў гаворыць, што ўпершыню апынуўся ў судзе і ў акцыі не ўдзельнічаў.

– Адвёў дачку. Пайшоў на кірмаш за бульбай. Пабачыў шэсце. Мы тут жывем і мы тут ходзім кожны дзень. Гэтае шэсце мы бачыць увесь час. Яго можна пачуць нават у нас з дома. І я думаю, калі яны мяне першы раз сфатаграфавалі, то можна было зрабіць і дзесяць такіх фотаздымкаў, бо я ўвесь час тут хаджу, таму не дзіва. Мне што, не выходзіць з дому і не вадзіць дзяцей у гурткі – ну гэта ж недарэчна.

Суд Цэнтральнага раёна пакараў Максіма Вераб’ёва за ўдзел у акцыі пратэсту дзесяццю базавымі велічынямі.

Беларускае Радыё Рацыя