У Гомелі судзяць жыхара Мазыра, які параніў 2-х амапаўцаў пры затрыманні



31-гадовы Андрэй Рабешка, былы спартовец-барэц, раніцай 30 красавіка 2017 года на сваім падворку ўбачыў групу невядомых людзей у чорнай форме. У выніку сутычкі з выкарыстаннем нажа пацярпелі двое праваахоўнікаў.

Паводле ягонай маці Евы Рабешкі, сын проста абараняўся ад нападу невядомых.

Ён меў абараняць сваю сям’ю. Алёна мне сказала, што засталася ззаду на прыступках і ўбачыла, як бягуць невядомыя людзі ў масках, а ён пайшоў разбірацца. Яна крычыць, а яму што рабіць? Абараняць. Калі б ведалі, што міліцыя, ён бы міліцыі не супраціўляўся.

Праваабаронца Алесь Яўсеенка заўважае, што грамадзяне маюць права на самаабарону. Таму дзеянні Андрэя Рабешкі варта кваліфікаваць у горшым выпадку, як перавышэнне самаабароны.

Хаця ён быў адзін, а іх было невядома колькі ў цемры. Чалавек прымяніў меры абароны. Іх было чалавек пяць. Можна назваць гэта перавышэннем дазволеных мер абароны, але ён не ведаў, з чым яны на яго нападаюць і хто гэта. Ніхто не паказаў пасведчання, не было апазнавальных знакаў, што гэта міліцыя.

Жыхара Мазыра Андрэя Рабешку абвінавачваюць у крадзяжы зварачнага абсталявання і замаху на жыцці службовых асоб пры выкананні.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя