У Гомелі сутыкнуліся пяць аўтамабіляў
ДТЗ з удзелам пяці легкавых аўтамабіляў адбылося сёння ў Гомелі. „Паравозік” з пяці машын утварыўся каля дзевяці гадзін раніцы на вуліцы Савецкай.
Паводле папярэдняй версіі, прычынай ДТЗ стала невыкананне вадзіцелямі дыстанцыі, а таксама той фактар, што яны не ўлічылі ўмовы надвор’я. У аварыі ніхто не пацярпеў.
Для высвятлення ўсіх абставінаў праводзіцца праверка. Ва УДАІ таксама адзначылі, што, па прагнозах сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні дарожную сітуацыю будуць ускладняць дажджы і туманы.