У Гомелі таксама спынілі працу крамы гандлёвай сеткі „Родная сторона”



У Гомелі цэлы раён застаўся без крамаў крокавай дасяжнасці. Прычына – у закрыцці гандлёвай сеткі „Родная сторона”. Аб’екты закрываюць з 25-га сакавіка. Цягам гэтага перыяду пакупнікам давядзецца шукаць іншыя кропкі для набыцця прадуктаў. Асаблівыя складанасці ўзнікнуць у жыхароў Чыгуначнага раёну, дзе знаходзіцца большая частка крамаў сеткі. Жыхары раёну па-рознаму ўспрынялі закрыццё крамаў на нявызначаны тэрмін:

Канешне, нязручна. Гэта для нас самая блізкая крама. Зручная для нас. І чаму не будзе працаваць?

 – Калі крама зачыніцца на некалькі дзён, то будзе вельмі нязручна. Людзі ёсць сталага ўзросту, якім цяжка ездзіць і ў тралейбусах. І пешкі ісці далёка.

 – Крама застанецца. Ну зойдзем у іншую краму.

 – Я жыву не ў гэтым раёне, таму гэтая праблема мяне не закранае.

Крамы сеткі „Родная сторона” закрываюцца не толькі ў Гомелі. Так, у Гародні таксама не працуюць гандлёвыя аб’екты гэтага брэнду.

Беларускае Радыё Рацыя