У Гомелі васьмікласніца сарвалася з шостага паверха



У Гомелі 13-гадовая школьніца ўпала з шостага паверха недабудаванага будынка і засталася жывая.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, інцыдэнт адбыўся ўвечары 18 верасня. Мяркуецца, што дзяўчынка была ў недабудаваным будынку, размешчаным побач з абласной бальніцай на вуліцы Братоў Лізюковых, у кампаніі падлеткаў. Але перадумоў казаць пра суіцыд або пра тое, што школьніцу хтосьці спіхнуў, у праваахоўнікаў няма.

Пасля падзення школьніцу даставілі ў рэанімацыю абласной бальніцы ў цяжкім стане з траўмамі. Цяпер яна ў свядомасці, праходзіць лячэнне. Міліцыя праводзіць праверку.