У Гомелі выставілі плакаты „Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”
„Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” – пад такой назвай адкрылася ў Гомелі выстава сацыяльных плакатаў.
На адкрыцці экспазіцыі плакатаў беларускага мастака Алега Аблажэя прысутнічала маці расстралянага гомельца Аляксандра Грунова, якая дабіваецца рассакрэчвання месца пахавання яе сына.
Прэзентаваў выставу праваабаронца Леанід Судаленка:
– На гэтай выставе прадстаўленыя працы такога беларускаа мастака з Вільні Алега Аблажэя, ён зрабіў плакаты на тэму „Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакаранне” , паводле якіх праваабаронцы настойваюць на адмене смяротнага пакарання ў нас у краіне. Акрамя таго, у нас тут прадстаўленыя плакаты з Фондаў Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання, гэты фонд быў створаны ў 2010 годзе.
Выстава „Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” будзе выстаўляцца ў Гомелі да 6 сакавіка на базе грамадска-палітычнага цэнтру па вуліцы Палеская, 52.
Аргумент 2 – Выканаўцы смяротнага прысуду – забойцы ад імя дзяржавы.
Беларускае Радыё Рацыя