У Гомелі вызначыліся з фарматам святкавання Дня Волі
Прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый горада збіраюцца наведаць некалькі знакавых месцаў, звязаных з гісторыяй БНР і беларускага нацыянальнага руху.
Гомельскі палітык Васіль Палякоў распавядае пра запланаваныя мерапрыемствы, якія адбудуцца 25 сакавіка.
– У нас было абмеркаванне, і вырашылі, што гэта будзе больш традыцыйны фармат. Традыцыйна мы наведвалі магілы Вострыкава і Жызнеўскага, і таксама тое месца ў Навабеліцы, дзе хутчэй за ўсё знаходзіўся дом, дзе жыла Палута Бадунова. Таксама на Палескай адбудзецца вечарына, прысвечаная 101 гадавіне БНР.
Васіль Палякоў заўважае, што святкаванне дня абвяшчэння БНР застаецца па-ранейшаму справай грамадзянскай супольнасці, а не ўладаў, якія не надаюць гэтай даце належнага значэння.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
