У Гомелі з банкамата ў будынку банка невядомыя выкралі амаль $40 тысяч
Інцыдэнт адбыўся 11 траўня. З банкамата, размешчанага ў адным з аддзяленняў банка Савецкага раёна Гомеля, невядомыя выкралі больш за 79 тысяч рублёў (больш за 40 тысяч даляраў), паведаміла tut.by афіцыйная прадстаўніца УСК Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
У самім банку інфармацыю не каментуюць.
Следчыя высвятляюць абставіны крадзяжу. Паводле факту крадзяжу, учыненага ў асабліва вялікай суме, пачата крымінальная справа.
Аб’екты, знойдзеныя пры аглядзе месца здарэння, адправяць на экспэртызу. Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для выяўлення асоб, якія мелі дачыненне да крадзяжу.