У Гомелі зафіксаваны першыя парушэнні на выбарчых участках
У Гомелі незалежныя назіральнікі адзначаюць першыя парушэнні на выбарчых участках. На пяці кантрольных участках Савецкага раёна горада зафіксаваная розніца ў падліку тых, хто прагаласаваў. Каардынатар назірання “Права выбару” па Гомельскай вобласці Васіль Палякоў распавядае пра факты парушэнняў.
– Дзявяты ўчастак – гэта гарадскі ліцэй. Назіральнікі налічылі 58 чалавек за два дні. Гэта 2,5%. А камісія запісала 117 чалавек. Гэта 5%. Па іншых участках таксама разыходжанні. На ўчастку №8 розніца 11 чалавек. На участку №10 розніца 35 чалавек.
Адпаведная скарга аб парушэнні Выбарчага кодэкса накіраваная ў пракуратуру Гомеля, гомельскую гарадскую выбарчую камісію і ў Цэнтральную камісію па выбарах.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
