У Гомелі затрымалі Аліну Бірукову
У Гомелі затрымалі Аліну Бірукову за восеньскія акцыі пратэсту 2020 года. Жанчыну адвезлі ў Следчы камітэт, а потым у ізалятар часовага ўтрымання. Дома Аліну чакае двухгадовае дзіця. Яе муж, вядомы гомельскі фатограф Юры Бірукоў, распавёў, што ў іх дома адбыўся вобшук.
– Зараз яна ў статусе падазраванай. І наколькі я зразумеў, яна зараз у ІЧУ. 72 гадзіны яе там будуць трымаць. А па якой справе канкрэтна, я не ведаю. Пакуль невядома. Штосьці звязана яшчэ з нейкімі восеньскімі падзеямі. Яна паспела сказаць, калі яе забіралі, паказалі фотаздымак, а на ім нават не яна.
Гамяльчанку Аліну Бірукову затрымалі ў дзень народзінаў яе мужа, фатографа Юрыя Бірукова.
Беларускае Радыё Рацыя