У Гомелі затрымалі галоўнага рэдактара «Моцных навінаў»
У Гомелі 3 кастрычніка затрымалі галоўнага рэдактара «Моцных навін» (gomel.today) Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі. У іх доме прайшоў ператрус.
Як паведаміла маці Дзяніса, з дому забралі ўсю тэхніку, а Ганну з Дзянісам адвезлі ў РАУС. Сувязі з імі няма.
Дома засталіся непаўнагадовыя дзеці.
