У Гомелі затрымалі мужчыну, які нібыта хацеў далучыцца да палка Каліноўскага



У Гомелі затрымалі мужчыну, які нібыта хацеў далучыцца да палка Каліноўскага — беларускія сілавікі прымусілі яго крычаць „Слава Расеі”.

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што быў падпісаны на „экстрэмісцкія” тэлеграм-каналы, а таксама, што звязваўся з прадстаўнікамі палку Каліноўскага і распытваў, што трэба зрабіць, каб да іх далучыцца.

У канцы відэа сілавікі прымусілі беларуса крыкнуць „Слава Расеі”.

Крыніца: t.me/viasna96