У Гомелі затрымалі Таццяну Канеўскую



Затрымалі давераную асобу Святланы Ціханоўскай па Гомелі Таццяну Канеўскую.

Актывістку адвезлі ў РАУС Цэнтральнага раёну. Аднак дзе цяпер знаходзіцца Таццяна Канеўская, невядома. Яе сын – Аляксандр Канеўскі – безвынікова спрабуе знайсці маці ў ІЧУ і РАУСе.

– Паступіла паведамленне на тэлефон ад чалавека, які яе хаваў, што да яго прыйшлі з вобшукам АМОН. Я адразу патэлефанаваў маці і сказаў, што на яго выйшлі. Яна выйшла на вуліцу з чалавекам, які быў гаспадаром той кватэры. Я кінуўся да яе на ровары. Гэта было непадалёку ад Савецкага выканкама. Малады чалавек, які быў апрануты ў зялёную майку і сінія джынсы, падышоў да яе і сказаў: Таццяна пройдзем.

Напярэдадні ў доме Таццяны Канеўскай два дні праходзілі вобшукі. Таксама агляд памяшкання супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ў дамах дзяцей і сяброў актывісткі.

Беларускае Радыё Рацыя