У Гомелі затрымалі валанцёра Іллю Міронава



Ілля, паводле інфармацыі ягонай маці, змешчаны ў ізалятар на трое сутак. Маці актывіста Іллі Міронава апублікавала ў сацыяльных сетках просьбу да магчымых сведак затрымання яе сына. Сама жанчына не ведае ані прычын, ані абставін пераследу.

Ілля Міронаў – вядомы ў Гомелі актывіст і валанцёр. Летась ён вярнуўся з працоўнай эміграцыі, каб далучыцца да руху людзей, якія дапамагаюць ахвярам палітычных рэпрэсій. За сваю дзейнасць Ілля неаднаразова пераследаваўся: у яго дома праводзілі ператрусы, яго змяшчалі ў ізалятар часовага ўтрымання і яму неаднаразова пагражалі. Ілля вядомы таксама тым, што ўласнаручна напісаў амаль тры тысячы лістоў палітвязням. Нядаўна ён адбываў 25-суткавы арышт за надпіс на майцы “Пішыце лісты”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: novychas.by