У Гомелі затрымалі Васіля Палякова
Уночы каля свайго дому затрымалі гомельскага актывіста Васіля Палякова. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён выкладаў звесткі пра вынікі яўкі падчас датэрміновага галасавання ад незалежных назіральнікаў.
Паплечнікі Васіля Палякова гавораць, што ён перастаў выходзіць на сувязь дзесьці пасля 22-й гадзіны па беларускім часе.
Уладзімір Кацора заўважае, што на сёлетніх выбарах у назіральнікаў практычна няма ніякіх магчымасцей арганізаваць працу.
– Калі параўноўваць з папярэднімі выбарамі, дык гэтыя самыя непразрыстыя. Назіральнікаў пагалоўна не пусцілі. Іх папярэдне многіх прыбралі з участкаў. Тое, што Васіля затрымалі, гэта, безумоўна, звязана з назіранне, бо Гомель больш за ўсіх “прагнуўся” перад уладай.
Васіль Палякоў паспеў паведаміць пра сваё затрыманне па тэлефоне жонцы, якая ў гэты момант знаходзіцца ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя
