У Гомелі затрымалі журналіста Андрэя Толчына



Праваабарончая арганізацыя «Гомельская вясна» паведаміла пра затрыманне ў Гомелі журналіста і аператара Андрэя Толчына.

Праваабаронцы ўдакладнілі, што папярэдне вядома аб ягоным затрыманні на 72 гадзіны. Цяпер Толчын знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Прычыны затрымання невядомыя.

Беларуская асацыяцыя журналістаў за тры апошнія гады зафіксавала 3000 фактаў рэпрэсіяў супраць журналістаў. Цяпер у Беларусі 34 журналісты знаходзяцца за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя