У Гомелі затрыманні напярэдадні нядзельнай акцыі
У Гомелі затрымліваюць актыўных гараджан напярэдадні нядзельнай акцыі. Пра гэта паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка:
– Ужо з Толчыным Андрэем сем выпадкаў вядома. Да аднаго – ламіліся, ва ўсіх астатніх – ля пад’ездаў затрымлівалі. Гэта невядомыя людзі.
Сярод затрыманых – журналіст Андрэй Толчын. Яго затрымалі каля дома. На дадзены момант тэлефон Андрэя Толчына недасяжны.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
