У Гомелі затрыманы Уладзімір Няпомняшчых



Некалькі сотняў гомельцаў прайшліся шэсцем у падтрымку 29-й гадавіны ўхвалення Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Гараджане з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі, нягледзячы на запалохванні з боку міліцыі, працягваюць пратэставаць супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і выступаюць за пакаранне сілавікоў, якія катавалі і збівалі мірных дэманстрантаў.

– Немагчыма сядзець дома, калі такая несправядлівасць з боку ўлады, якая нас не чуе, не бачыць, не лічыць за людзей. Проста крык душы. Хочацца, каб як мага болей падключалася людзей, бо дараваць немагчыма тое, што робіць гэта ўлада. Таму я падтрымліваю ўсю нашу Беларусь і веру ў тое, што мы хутка пераможам.

Пасля завяршэння акцыі, паводле сведчанняў ягоных паплечнікаў, быў затрыманы грамадскі актывіст Уладзімір Няпомняшчых.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель