У Гомелі затрымлівалі журналістаў



Гомельскіх журналістаў затрымалі напярэдадні суда над Сяргеем Ціханоўскім, Міколам Статкевічам, Ігарам Лосікам, Дзмітрыем Паповым, Арцёмам Сакавым і Уладзімірам Цыгановічам.

Сваякі фрылансера Яўгена Меркіса паведамляюць, што журналіст некалькі гадзін не выходзіць на сувязь. Спробы высветліць актуальнае месцазнаходжанне журналіста ні да чаго не прывялі. Іншы супрацоўнік незалежнай прэсы, Анатоль Гатоўчыц, быў затрыманы на вуліцы Кніжнай у 11.00, калі збіраўся паразмаўляць з роднымі асуджаных лідараў апазіцыі. Пазней яго аператыўна аштрафавалі на 20 базавых велічыняў.  

Кажа Анатоль Гатоўчыц:

– Я падышоў, каб пасля выраку пагутарыць са сваякамі асуджаных. І там затрымалі на Кніжнай. На мне была праваабарончая маска “за свабодныя выбары”. Спачатку правяралі тэлефоны, фотаапарат і пасля вадзілі-вадзілі. Сфатаграфавалі маску, склалі пратакол – незаконнае пікетаванне.

Анатоль Гатоўчыц – адзін з найстарэйшых незалежных журналістаў Гомельшчыны. Апошнім часам супрацоўнічае з газетай “Народная Воля”.

Беларускае Радыё Рацыя