У Гомелі журналістку Алёну Германовіч выдалілі з выбарчага ўчастка
У Гомелі журналістку БелаПАН Алёну Германовіч выдалілі з выбарчага ўчастка №15 Гомельскага-Цэнтральнага выбарчага ўчастка №33.
На думку старшыні выбарчай камісіі Анатоля Шэвеля, у журналісткі адсутнічала акрэдытацыя.
– Павінна быць акрэдытацыя. За межамі ўчастка, калі ласка.
– Дзе можна атрымаць акрэдытацыю?
– Дзе ў вас пасведчанне пра акрэдытацыю?
– Вось мае пасведчанне журналісткі.
– Звяртайцеся, калі ласка, у акруговую камісію.
Журналістка Алёна Германовіч адзначае, што ўпершыню з 2006 года ёй перашкаджаюць працаваць сябры ўчастковых камісій.
– Прасіла патлумачыць, што такое акрэдытацыя, дзе яе можна атрымаць. Старшыня камісіі Шэвель адмовіўся. То-бок, я павінна акрэдытавацца ці то на Сатурне, ці на Марсе. Я не ведаю, дзе. Ён мне не даў тлумачэння, што такое акрэдытацыя журналіста і дзе я павінна яе атрымаць. Таму што маё пасведчанне агенцыі БелаПАН, якое працуе ў Беларусі з 1991 года, і з’яўляецца беларускім, дастатковая нагода, каб зайсці, нікому не перашчаджаючы, проста зайсці на выбарчы ўчастак.
Пасля таго, як журналістка паскардзілася ў акруговую камісію, рыторыка старшыні камісіі Анатоля Шэвеля змянілася і ён дазволіў працаваць журналісцы, вызначыўшы ёй для гэтага адмысловае месца.
Беларускае Радыё Рацыя