У Гомелі жылы комплекс можа паўстаць на чалавечых костках
У Гомелі жылы комплекс можа паўстаць на чалавечых костках. На месцы былых габрэйскіх могілак плануюць пабудаваць два буйнапанельныя гмахі.
Шматпавярховікі з’явяцца на перакрыжаванні вуліц Сожскай і Валатаўской. Некаторыя дзяржаўныя СМІ сумняваюцца, што косткі ва ўзнятым грунце на месцы запланаванай будоўлі з’яўляюцца чалавечымі. Але гісторык Марыя Булавінская нагадвае, што, паводле плану 1913 года, на гэтым месцы былі могілкі.
— Забудоўшчык паабяцаў публічна, што будуць прыцягнуты адмыслоўцы, што ён намераны зняць усялякія сумневы наконт гэтага месца. Гэтымі адмыслоўцамі, на погляд забудоўшчыка, сталі прадстаўнікі мясцовай габрэйскай грамады, але сярод іх — ані археолагаў, ані прадстаўнікоў Акадэміі навук. І мы таксама ведаем, што любыя раскопкі можна праводзіць толькі з дазволу Акадэміі навук на археалагічных аб’ектах.
Камерцыйная кампанія-забудоўшчык «Укс-Дронго» анансуе будаўніцтва жыллёвай зоны пад назвай „Ветразь” у цэнтры Гомеля. З сярэдзіны траўня ў дамах можна забраніраваць кватэры.
Беларускае Радыё Рацыя