У Гомелі з’явіўся дыяганальны пешаходны пераход



У Гомелі з’явіўся дыяганальны пешаходны пераход – на скрыжаванні вуліцы Савецкай з вуліцамі Камунараў і Ланге.

Цяпер пешаходы змогуць перайсці на паралельны бок праезнай часткі значна хутчэй. Пры гэтым магчымасць перайсці дарогу перпендыкулярна засталася.

Дадаткова на скрыжаванні ўстаноўленыя чатыры дыяганальныя пешаходныя святлафоры. Для бяспекі ўдзельнікаў дарожнага руху на гэтым участку ўсе святлафоры будуць працаваць кругласутачна.

БелаПАН